Беларуская Служба

Расіяне ўцякаюць з краіны: у чарзе на мяжы з Грузіяй прыходзіцца стаяць 48 гадзін

27.09.2022 15:07
Улады ў Тбілісі паведамілі, што пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Грузію прыбыло каля 40 тыс. грамадзян Расіі.
Мяжы РасііVereshchagin Dmitry/Shutterstock

Аператар прыватных спадарожнікаў, кампанія Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі з мяжы Расіі з Грузіяй і Манголіяй. На здымках бачна, што чэргі на граніцы расцягнуліся на больш чым дзясятак кіламетраў, бо з Расіі мужчыны, якіх ахапіла мабілізацыя, уцякаюць за мяжу, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Паводле расійскіх СМІ, у чарзе на мяжы з Грузіяй прыходзіцца стаяць нават 48 гадзін, а на перасячэнне граніцы чакае больш за 3 тыс. транспартных сродкаў. Улады ў Тбілісі паведамілі, што пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Грузію прыбыло каля 40 тыс. грамадзян Расіі. Чэргі таксама назіраюцца на мяжы з Казахстанам і Фінляндыяй.

Брытанская разведка паведамляе, што першыя мабілізаваныя расіяне ўжо прыбываюць у ваенныя часці. Рэзервісты будуць праходзіць ваенную падрыхтоўку не ў спецыяльных цэнтрах, а ў баявых часцях па месцы службы. Паведамляецца, што, нягледзячы на мабілізацыю, у расійскіх франтавых падраздзяленнях надалей назіраюцца кадравыя недахопы.

Нягледзячы на тое, што ваенная падрыхтоўка павінна працягвацца два тыдні перад тым, як рэзервіст трапіць на фронт, то з’яўляецца інфармацыя пра тое, што прызваных салдат і афіцэраў адразу кідаюць у лінейныя часці без падрыхтоўкі. Перш за ўсё гэта датычыць мужчын з расійскіх рэгіёнаў, якія мяжуюць з Украінай. Некаторыя заходнія краіны заявілі, што будуць даваць статус уцекача расіянам, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі. Напрыклад, ЗША заявілі, што кожную заяву будуць разглядаць у індывідуальным парадку, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс